Лягатып Незалежны Барысаў
©akim | barysau@tut.by
Нашыя арганізацыі
|На галоўную| |Аб праэкце| |Архіў| |Зваротная сувязь| |Спасылкі|
У Барысаве вакол выбараў - жарсьці
Сёньня міліцыянты ў Барысаве затрымалі на вуліцах гораду 8 падлеткаў, якія распаўсюджвалі ўлётку з адкрытым лістом вядомага дзеяча гораду і рэгіёну Генадзя Шчарбініна, якога акруговая камісія №77 не дапусьціла да ўсдзелу ў паўторных выбарах.

У адкрытым лісьце на імя старшыняў выканкаму і савету дэпутатаў Васіля Баргуна ды Васіля Браньніка, спадар Шчарбінін востра крытыкуе іх за хібы ў кіраўніцтве горадам і фактычна заклікае землякоў да байкоту выбараў.

Паводле інфармацыі супрацоўніка ГРАЎС капітана Белага, міліцыянты канфіскавалі ў падлеткаў каля сотні асобнікаў гэтай улёткі, якая ня мае выходных дадзены. Міліцыя настойліва шукае Генадзя Шчарбініна. Ад падлеткаў узялі пісьмовыя тлумачэньні, яны адпушчаныя да бацькоў.

Сёньня ж інспэктары ў справах непаўнагадовых накіраваліся ў тыя школы, дзе гэтыя падлеткі вучацца, для выхаваўчых мерапрыемстваў.

Прыкладана а другой гадзіне дня сам Ігар Белы з групай сваіх калегаў зьдзейсьніў агляд мэблі і аргтэхнікі ў штабе назіральнікаў “Вясны” і БГК па вуліцы Чапаева 13.

Алесь Мікалайчанка, Радыё Свабода
Сайт управляется системой uCoz